Вторник
23.04.2024 17:59

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [66] Лицейские новости [691]
Достижения [115] Знаковые события [45]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [86] Уголок правовых знаний [23]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [242]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [143] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летие освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]
РОДИТЕЛЬСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ [9] ОО "БРСМ" [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



11 сакавіка АЛЕСЮ ГАРУНУ – 130!
09.03.2017, 16:02

Алесь Гарун - Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі нарадзіўся 11 сакавіка 1887 года ў фальварку Новы Двор пад Мінскам. Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Яго бацька Уладзімір Прушынскі і маці Соф'я (дзяв. Жывіца) былі простымі прадстаўнікамі рабочай каталіцкай грамады Мінска. З дзяцінства палюбіў кнігі і ў пяць гадоў умеў чытаць па-руску і па-польску. Пачаў публікавацца з 1907года ў газеце «Наша ніва».

Арыштаваны за антыўрадавую дзейнасць 4 сакавіка 1907года ў падпольнай друкарні на вуліцы Шырокай у Мінску, дзе ў той момант друкавалася адозва «Да ўсіх працоўных». У ліпені 1908 Віленскай судовай палатай асуджаны на ссылку і пажыццёвае пасяленне ў Сібіры. Сасланы ў Іркуцкую губерню. З 1914года атрымаў права перамяшчацца па ўсёй Сібіры. Працуючы на баржы на рацэ Лене[1], падрыхтаваў зборнік «Матчын дар» і ў 1914годзе пераслаў яго ў Вільню(выйшаў у 1918). Творчасць Алеся Гаруна прасякнута ідэяй сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа.

Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мінск у верасні 1917года. Віцэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917года; удзельнічаў у стварэнні БНР. Рэдагаваў газету «Беларускі шлях», актыўна выступаў у ёй як публіцыст. Падчас польскай акупацыі быў членам Беларускай ваеннай камісіі, Часовага беларускага нацыянальнага камітэта12 жніўня да 17 кастрычніка 1919 — старшыня).

     

Пачынаючы з кастрычніка 1919 г. А. Гарун канчаткова закінуў сваю паэтычную творчасць, бо з галавой акунуўся ў працэс стварэння беларускай нацыянальнай арміі пры Польшчы.

У 1920годзе хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве. Яго магіла была нанова адшуканая ў 1988 годзе. У 1991 пра Алеся Гаруна зняты дакументальна-публіцыстычны фільм «Праз сваю хату ўбачыць бацькаву».

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cc/Al_gar_matdar.jpg/250px-Al_gar_matdar.jpg

Пісаць вершы Гарун пачаў змалку, спачатку, як сведчыць М. Гарэцкі, на рускай мове, затым — на беларускай. Раннія яго творы да нас не дайшлі. 1905 г. датуецца паэма «Мае коляды», апублікаваная ў Вільні ў 1920 г. пад псеўданімам А. Сумны. Гэта — гісторыя нечаканага абуджэння нацыянальнай свядомасці ў беларускага вясковага хлопчыка, які прыехаў да свайго школьнага таварыша і правёў свята ў асяроддзі паноў.

Першы друкаваны верш «Маці-Беларусі» пабачыў свет у 1907 годзе ў нумары газеты «Наша Ніва». У 1908 г. з'явіліся два вершы: «Януку Купале» (паэтычны водгук на зборнік «Жалейка») і «Начныя думкі» — лірычны ўсхваляны ўспамін аб родных мясцінах, ад якіх аўтар быў адарваны, знаходзячыся ў астрогу. Заслугоўвае ўвагу вобразная асаблівасць твора: тут ява ўвесь час пераплятаецца са сном, а рэальная рэчаіснасць — з казкай.

Гэты верш сведчыць, што Алесь Гарун не паў духам, не зламіўся маральна. Ён падтрымліваў сувязь са знешнім светам, жыў яго клопатамі. Паэтычная спадчына А. Гаруна ўключае ў сябе зборнік «Матчын дар», напісаны напачатку Першай Сусветнай вайны, і вершы, апублікаваныя ў розных выданнях пад псеўданімамі А. Гарун, А. Сумны, а таксама Сальвэсь. Гэты зборнік можна паставіць побач з такімі кнігамі, як «Шляхам жыцця» і «Вянок». Ён з'яўляецца адным з найвыдатнейшых паэтычных дасягненняў 20 стагоддзя.

Наступны этап развіцця творчасці Алеся Гаруна — гэта вершы, напісаныя ў Сібіры. Яны як водгук пакуты і сімвал веры, споведзь і скарга выгнанніка, а таксама сведчанне нязломнай, непахіснай вытрымкі.

Багата ў Алеся Гаруна песняў жальбы, сумных настрояў, плачу. Але сум яго не так ідзе ад драмы ўласнага жыцця, колькі ад таго, што ён больш за ўсё баяўся страціць духоўную повязь з Бацькаўшчынай. І адначасова паэт паказвае, што ахвяры лірычнага героя і пакуты, якія выпадаюць на яго долю, не могуць быць дарэмнымі.

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: poliakova
Просмотров: 1246 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010