Пятница
29.03.2024 09:20

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Меню сайта

Для всех

Категории раздела
Новости самоуправления [64] Лицейские новости [676]
Достижения [111] Знаковые события [44]
Выпускнику [40] Всё о ЦЭ/ЦТ [7]
Всё о ЦТ [2] Будущим лицеистам [19]
Родителям [85] Уголок правовых знаний [22]
Размаўляй па беларуску [131] Лицейские субботы [239]
ШКОЛА БЕЗОПАСНОСТИ [91] 750 лет Могилёву [5]
Ресурсный центр по математике [8] Ресурсный центр по астрономии [18]
Расписания консультатций и экзаменов для IX классов [2] Расписания консультатций и экзаменов для XI классов [3]
80-летию Великой Побеюы [4] Концепция развития общества на 2024-2025 [6]

Важные проекты


Википедия       
        
 
Закон о борьбе с коррупцией

Поиск



Сакавік
02.03.2017, 16:23

Сакавік часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.

Сакавік зялёны – ураджай благі.

Як у сакавіку туман, дык у жніво дождж – пан.

Няма ў сакавіку вады – няма ў красавіку травы.

   Сучасная беларуская назва трэцяга месяца года і першага месяца вясны паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару сок пачынае цячы з дрэў. У адным з тэкстаў XІV стагоддзя, які пісаўся ў полацкім манастыры, зафіксавана найменне сухий. Францыск Скарына ў "Малой падарожнай кніжцы" (1522) згадвае месяц марець, а ў астрожскім "Псалтыры" (1597) – березол. Апошняя назва, дакладней яе варыянты, захаваліся ў чэшскай мове – brezen, украінскай – березень. Лацінскую форму ўтрымліваюць французская – mars, англійская – march, нямецкая – мarz, польская – marzec, руская – март, італьянская – marzo і інш.

  Рымскі martius, згодна легендзе, "абвясцілі" Ромул і Рэм у гонар бога сонца і вайны Марса, апекуна земляробства і жывёлагадоўлі, які ўвасабляў творчыя сілы прыроды, і быў першым месяцам года аж да 153 года да нашай эры (таксама і ў многіх народаў, у тым ліку беларусаў).

  Пра пару, калі зіма павінна саступіць месца вясне, у народзе гаварылі: "Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ". Але надта давярацца лагоднасці першага вяснавога месяца было б неабачліва, паколькі зіма ў гэты час яшчэ не здалася: "Марац кусае за палец". Калі зямля зарань вызвалялася ад снежнага покрыва і агаляла азіміну ў той час, як прыціскалі маразы, селянін мог разлічваць на небагаты ўраджай: "Калі жыта ў марцы глядзіць на неба, не есці тады хлеба".

Категория: Размаўляй па беларуску | Добавил: i-klimchuk
Просмотров: 982 | Загрузок: 0
Всего комментариев: 0
avatar

Министерство образования РБ Детский правовой сайт Национальный институт образования Могилевский ОИК Горисполком БРУ
Лицей межгосударственного образовательного учреждения высшего образования "Белорусско-Российский университет" © 2007-2024
Свидетельство о регистрации в «Государственном реестре информационных ресурсов» №7141000956 от 01.07.2010